Апоўдні ліпень прысыпае стружкай твары,
Драўніны пах — добры ўспамін
Аб тым, што недзе мак цвіце крывавы,
А з коміна віецца шэры дым.
Там людзі любяцца, працуюць, нараджаюць —
Гадуецца ў мурашніку чарговы дзень.
Яго не ўсмокча д’яблавае джала,
Не скрые злых этапаў цень.
Праз ягаду* ці шчыліну між кратаў
Мая літаратура кветкай прарасце.
Па полі мінным пройдзе зноў араты,
Каб хоць камусьці жыць было прасцей!
_____________________________
*разнавіднасць калючага дроту.