4 жніўня ў праваслаўнай традыцыі святкуецца дзень Марыі Магдаліны.

Народная традыцыя прагназуе на гэты дзень непагадзь і навальніцы. «Калі навальніца — сена будзе за вочы». Таксама на Марыю Магдаліну ў поле нашыя продкі не працавалі, баяліся, што навальніца заб’е.

А што кажуць сіноптыкі на гэты дзень?

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 жніўня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Ноччу па ўсходзе, днём месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7–14°С, днём ад 17°С на ўсходзе да 24°С у заходніх раёнах краіны.

У Мінску ў чацвер — пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 9–11°С, днём 20–22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?