ФК БАТЭ падзякаваў сваім заўзятарам за падтрымку на матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў у матчы з літоўскім "Экранасам"

На гульню прыйшлі не толькі барасыўчане, але ў ваколіцах стадыёна былі заўважаныя аўтамабілі з мінскімі гарадскімі, гродзенскімі, брэсцкімі нумарамі.

У звароце ФК БАТЭ, у прыватнасці, гаворыцца:

«Учора наша каманда паспяхова вырашыла задачу выхаду ў плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, адолеўшы літоўскі "Экранас" з лікам 3:1. Велізарная доля заслугі ў гэтым поспеху належыць заўзятарам "жоўта-сініх", якія стварылі кранальную атмасферу на барысаўскім гарадскім стадыёне.

Кіраўніцтва клуба, трэнерскі штаб і гульцы чарговы раз ад усёй душы дзякуюць сваім прыхільнікам за выдатную падтрымку. Вашыя эмоцыі перадаваліся на поле і надалі сілаў у цяжкія хвіліны, калі каманда засталася ў меншасці. Ваша радасьць удзесяцерыла нашу радасць пасля фінальнага свістка. Ваш энтузіязм дазваляе нам з аптымізмам глядзець у будучыню і працягваць ставіць перад сабой толькі самыя высокія мэты. Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя!»

Лёсаванне плей-оф Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў пятніцу (пачатак а 13:00).

Патэнцыйныя супернікі вызначацца сёння. Сярод верагодных супернікаў: кракаўская "Вісла", бялградскі "Партызан", кіпрскі "АПОЭЛ", чэшская "Вікторыя" ды інш. Гэтыя матчы пройдуць сёння.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?