У Маскве на 68-м годзе жыцця памёр народны артыст СССР, піяніст Мікалай Пятроў.

У сярэдзіне ліпеня стала вядома, што Мікалай Пятроў знаходзіцца ў цяжкім стане ў Цэнтральнай клінічнай бальніцы Масквы, куды яго даставілі з Мінска.

Мікалай Пятроў быў шпіталізаваны з інсультам падчас гастроляў у Беларусі ў маі 2011 года,
куды прыехаў на адкрыццё музычнага форуму «Магія раяля» у Белдзяржфілармоніі. Некаторы час ён лячыўся ў Мінску, аднак пазней быў перавезены ў Маскву.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?