Дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні таварыскіх матчаў алімпійскай зборнай Беларусі (галоўны трэнер - Георгій Кандрацьеў).
5 верасня ў Бранску наша каманда згуляе з другой зборнай Расіі (галоўны трэнер - Юры Краснажан), а 13 лістапада ў Ташкенце - з алімпійскай зборнай Узбекістана, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
Нагадаем, што гадаванцы Георгія Кандрацьева на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Даніі занялі 3-е месца і заваявалі пуцёўку на Летнія Алімпійскія гульні ў Лондане.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары