Імклівы рост стаўкі рэфінансавання і дэфіцыт валюты ў краіне прымушаюць беларускія банкі рабіць усё больш прывабныя прапановы.

Стаўкі па рублёвых дэпазітах дасягнулі ажно 43% гадавых! Такую прапанову робіць «Сомбелбанк» для тых, хто перавядзе валютныя ўклады ў рублёвыя. Дэпазіт «Жаданы рубель — вялікі куш» робіцца тэрмінам 12 месяцаў, прычым працэнтная стаўка фіксаваная.

Калі казаць пра новыя заключаныя дамовы па ўкладах, то найвыгаднейшыя прапановы складаюць 33–35% з плаваючай стаўкай.
Найлепшая прапанова з фіксаванай стаўкай — 32% на 9 месяцаў ад «Белросбанка».
Што да валютных укладаў, то тут самыя выгадныя прапановы — 11% гадавых
на тры альбо шэсць месяцаў ад «Дэльтабанка».

Стаўкі па спажывецкія крэдытах тым часам дасягнулі гіганцкіх 50%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?