Кошт сталічнай нерухомасці пакрыху змяншаецца. Вядома ж, гаворка вядзецца пра сумы ў далярах.

Згодна з падлікамі сайта Realt.by, сярэдні кошт прапановы квадратнага метра складае $1332. Лічба зніжаецца, але нязначна.
Перад пачаткам крызісу, у сакавіку 2011 года яна складала $1375. Падзенне цаны склала каля 3%. У пачатку года прапанова квадратнага метра знаходзілася каля $1350.

Сумы рэальных ўгод, якія фіксуе Нацыяльнае кадастравае агенцтва, звычайна адрозніваліся ад сумы прапановы на $100–120 за квадратны метр.

У чэрвені ж медыянны кошт квадратнага метра ў Мінску склаў усяго $1003,
што на 28% ніжэй, чым у траўні ($1284 за кв.м.). Такія ж лічбы — $1270–1280 — фіксаваліся і ў канцы 2010 года.

У апошнія месяцы колькасць угод рэзка скарацілася — людзі чакаюць, як будзе далей разгортвацца сітуацыя на рынку нерухомасці.

У чэрвені было зарэгістравана 673 угоды, што трохі больш, чым у траўні (611 угод) і значна менш, чым у красавіку (1038 угод) ці сакавіку (1166 угод).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?