Мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі ні ў якім выпадку не павінна спыніцца.
Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, наведваючы
Паводле яго слоў, аб’ёмы фінансавання сёння скарачаюцца, аднак за меншы кошт неабходна зрабіць усё тое, што планавалася.
«Раскідвацца грашамі нельга. Грошы ніхто не друкуе. Тое фінансаванне, і ўзровень, і аб’ёмы, якія былі, пра іх трэба забыць адназначна, але задачы застаюцца. Таму за меншую цану трэба рабіць тое, што было намечана. Гэта прынцыпова і канцэптуальна. Спыніцца — значыць загубіць усё тое, што пачалі 7 гадоў таму.Гэтага дапусціць нельга», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Што датычыцца Горацкага раёна, то, на думку Лукашэнкі, ён павінен стаць узорам вядзення гаспадаркі. «Мы павінны мець на Магілёўшчыне адзін, калі можна так сказаць, паказальны раён у плане работы.
У нас ён ёсць — гэта Шклоўскі.Горацкі мае той жа патэнцыял па зямлі, па людзях — яшчэ вышэйшы. Горацкі добры раён з пункту гледжання школы, людзей, таму яго трэба падцягваць да ўзроўню Шклоўскага раёна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Да своеасаблівага адраджэння гэты раён падштурхне правядзенне рэспубліканскага
«Дажынкі», які, як плануецца, адбудзецца тут у 2012 годзе.У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, у Горацкім раёне да належнага ўзроўню неабходна давесці не толькі сацыяльныя аб’екты, але і сельскагаспадарчыя. Пры гэтым ён зноў звярнуў увагу на тое, што празмернасцей быць не павінна. «Мэта гэтай маёй паездкі — ужо цяпер пачаць падрыхтоўку да названага мерапрыемства, але не зверху, а ад зямлі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як праінфармаваў яго старшыня Горацкага райвыканкама Ігар Макар, з 9 тыс.га зямель у раёне толькі палавіна ворных. У бліжэйшы час тут плануецца ўвесці ў севаабарот 5 тыс.га зямлі, правёўшы меліярацыйныя работы. Для гэтага ёсць тэхніка, спецыялісты, пытанне толькі ў фінансаванні. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, гэтыя работы неабходна праводзіць, аднак затраціўшы значна менш сродкаў, чым планавалася спачатку. «Вы павінны шукаць выйсце, як гэтыя 5 тыс.га ўвесці за палавіну кошту», — адзначыў Лукашэнка.