У Горках і Дрыбіне прайшлі суды над затрыманымі ў аўторак, пад сценамі горацкай калоніі, удзельнікамі акцыі ў падтрымку палітвязня Змітра Дашкевіча.

Журналістку Таццяну Шапуцьку пакаралі на 10 сутак арышту. Суду Шапуцька спрабавала давесці, што выконвала прафесійныя абавязкі.

21.50 Вячаслаў Барысаў асуджаны на 10 сутак пазбаўленьня волі.

Максім Сямёнаў асуджаны на 10 сутак, Аляксандру Велічэнку — штраф 1 мільён 50 тысяч рублёў.

Юліі Міхайлавай суд прызначыў 10 сутак. Наста Палажанка асуджаная на 12 сутак.

Аляксей Санчыла асуджаны на 7 сутак. Яўген Скрабец — на 10 сутак.

Ганна Шаруба асуджаная на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Усім затрыманым інкрымінуецца незаконнае пікетаванне і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

У Горках затрыманыя Іван Шыла і Зміцер Шурхай запатрабавалі ў суда адваката і цяпер прынамсі да 4 жніўня знаходзяцца на волі.

Яўген Скрабец асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, Мікалай Дземідзенка атрымаў 17 сутак арышту.

Разгляд справы Рамана Васільева перанеслі на 9 жніўня - -ён запатрабаваў адваката. Хлопца пакуль адпусьцілі на волю.

Раман Паншын атрымаў 5 сутак арышту.

Усяго былі затрыманыя ў аўторак 15 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?