Дар'я Ліпкіна бараніла Мікіту Ліхавіда.
На сайце Міністэрства юстыцыі з’явілася інфармацыя пад назвай «Аб паклёпніцкай інфармацыі, размешчанай на сайце Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі Камітэт»
У паведамленні сцвярджаецца, што на сайце РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» была размешчана публікацыя пад загалоўкам «Беларуская праваабарончая супольнасць звярнулася ды спецдакладчыка ААН».
Мінюст сцвярджае, што ў публікацыі
«змешчана беспадстаўнае сцвярджэнне аб тым, што «… адвакат Ганна Бахціна і адвакат Дар’я Ліпкіна… будуць пазбаўленыя ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць». (...) Больш таго, у згаданай публікацыі змяшчаецца таксама беспадстаўнае сцвярджэнне, што Ганна Бахціна і Дар’я Ліпкіна пазбаўленыя адвакацкіх ліцэнзій.
На самай справе названыя асобы маюць адпаведныя ліцэнзіі, ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць,
і пытанне аб пазбаўленні спецыяльных дазволаў не стаіць на парадку дня.Такім чынам, дадзеная інфармацыя носіць паклёпніцкі характар.
* * *
Нагадаем, што інфармацыя пра тое, што адвакаты Ірыны Халіп і Мікіты Ліхавіда Ганна Бахціна і Дар’я Ліпкіна пазбаўленыя адвакацкіх ліцэнзій, з’явілася пры канцы ліпеня.
Узнялася акцыя падтрымкі адвакатак, самі Дар’я і Ганна не думалі здавацца, а збіраліся абскарджваць рашэнне.
У абарону адвакатак выступілі 5 праваабарончых арганізацый:Фонд развіцця прававых тэхналогій, Цэнтр па правах чалавека, Дом правоў чалавека, Прававая дапамога насельніцтву і Беларускі Хельсінкскі Камітэт….