Завершыліся ўсе матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Яны прынеслі наступныя вынікі:

Нечэмпіёнская кваліфікацыя:

«Рубін» — «Дынама» Кіеў 2:1 (першы матч 2:0).

«Васлуй» (Румынія) — «Твентэ» (Нідэрланды) — 0:0 (першы матч 0:2).

«Цюрых» (Швейцарыя) — «Стандард» (Бельгія) — 1:0 (першы матч 1:1).

«Трабзонспор» (Турцыя) — «Бенфіка» (Партугалія) — 1:1 (першы матч 0:2).

«Панацінаікас» — «Одэнсе» — 3:4 (першы матч 1:1).

Гэтыя каманды не трапяцца БАТЭ ў плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

***

Чэмпіёнская кваліфікацыя

«Мальмё» (Швецыя) — «Рэйнджэрс» (Шатландыя) — 1:1 (першы матч — 1:0).

«Слован» (Славакія) — АПОЭЛ (Кіпр) — 0:2 (першы матч 0:0).

«Вікторыя» Пльзэнь (Чэхія) — «Русенборг» (Нарвегія) — 3:2 (першы матч 1:0).

«Вісла» Кракаў (Польшча) — Літэкс (Балгарыя) — 3:1 (першы матч 2:1).

«Штурм» (Аўстрыя) — «Зэстафоні» (Грузія) — 1:0 (першы матч 1:1).

«Дынама» Заграб (Харватыя) — ХІК Хельсінки (Фінляндыя) — 1:0 (першы матч — 2:1).

«Марыбор» (Славенія) — Макабі Хайфа (Ізраіль) — 1:1 (першы матч 1:2).

«Партызан» (Сербія) — «Генк» (Бельгія) — 1:1 (першы матч 1:2).

«Шэмрак Роверз» (Ірландыя) — «Капенгаген» (Данія) — 0:2 (першы матч 0:1).

БАТЭ — «Экранас» — 3:1 (першы матч 0:0).

Паколькі БАТЭ ўсе тры раўнды ўваходзіў у склад сеяных камандаў, то ў плей-оф Лігі чэмпіёнаў яму трапіцца каманда несеяная: а гэта адна з пяці наступных: «Вісла» Польшча, «Вікторыя» Чэхія, «Штурм» Аўстрыя, «Генк» Бельгія, «Мальмё» Швецыя.

БАТЭ мае клубны рэйтынг 23.216.

Супернікі: «Вісла» — 10.183, «Генк» — 8.400, «Штурм» — 8.640, «Вікторыя» — 5.170, «Мальмё» 2.825.

Лёсаванне плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў пятніцу ў швейцарскім Ньёне (пачатак, а 13-й).

Матчы пройдуць 16-17 і 23-24 жніўня.

Пераможцы дуэляў трапляюць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Каманды, што прайграюць, будуць гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.

БАТЭ выступаў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2008/2009 («Рэал», «Ювентус», «Зеніт»), затым два гады запар гуляў у групавым турніры Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?