Вільня здзівіць прыхільнікаў баскетбола Еўропы, гараджан і гасцей літоўскай сталіцы праектам «тэлевежа — самы вялікі баскетбольны кошык».

 Праект інсталяцыі.

Праект інсталяцыі.

На вышыні 170 метраў будзе зманціраваны баскетбольны кошык дыяметрам 34,7 м і даўжынёй 109 м, на якім будзе абсталявана сетка вышынёй 40 м з 2560 метраў светлавога кабеля і 545 лямпачак.

Такі кошык з’явіцца на самым высокім збудаванні ў Літве — тэлевежы — у першы дзень чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод мужчын [31 жніўня] і будзе свяціцца з вечара да раніцы ўвесь перыяд чэмпіянату — да 19 верасня. Беларусы ў гэтым кантынентальным першынстве ўдзелу не бяруць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?