10.01.2007 / 21:04

Да выбараў у мясцовыя саветы засталося чатыры дні, а апазыцыя ня вызначылася, што рабіць 9

Камэнтар Рэдакцыі.

14 студзеня ў Беларусі маюць прайсьці выбары ў мясцовыя саветы. Аднак лідэры дэмакратычнай апазыцыі так і не далі яснага адказу, што рабіць выбарцам у гэты дзень.

Рашэньне можа быць любым: ісьці на выбары і галасаваць там, дзе ў сьпісе ёсьць апазыцыйныя кандыдаты, і галасаваць супраць усіх там, дзе няма альтэрнатывы; або байкатаваць выбары. Але мусіць быць цьвёрдая, адзіная пазыцыя ўсяго незалежнага грамадзтва.

У абставінах, калі недзяржаўныя СМІ недаступныя большасьці грамадзянаў, прынцыповыя пасланьні фармуляваць як мінімум за месяц да падзеі, каб людзі пасьпелі перадаць іх з вуснаў у вусны.

Прэцэдэнт зь невыказваньнем яснай пазыцыі ўжо быў два гады таму, перад рэфэрэндумам 2004 г. Кіраўнікі апазыцыі так канчаткова ня вызначыліся, што рабіць 17 кастрычніка. Байкатаваць рэфэрэндум, ісьці на выбары, забіраць бюлетэнь, а калі забіраць, то што зь ім рабіць і як рэзаць. Вынік мы ведаем.

Прычына зацяжак і няпэўнасьцяў зразумелая. Гэта адсутнасьць у апазыцыі дакладнага мэханізму прыняцьця рашэньняў. Ён можа зьявіцца, калі лідэр будзе надзелены паўнамоцтвамі і нагружаны адказнасьцю і калі будуць прынятыя іншыя дысцыплінуючыя рамкі. Палітычная рада ня можа падмяніць лідэра. Гэты непаваротлівы орган можа два тыдні рыхтаваць пазыцыю Дэмакратычных сілаў у газавым канфлікце і пасьля яшчэ тыдзень узгадняць тэкст. І ніхто ні за што не адказвае, і няма з каго спытацца. Вячорка ківае на Лябедзьку, Лябедзька на Вячорку.

Беларуская апазыцыя яднае сумленных людзей, добрых спэцыялістаў. Яны здольныя настолькі ж эфэктыўна кіраваць краінай, як іх эстонскія ці славацкія калегі. Аднак палітычны эфэкт іхнае ахвярнае дзейнасьці высілкі часта нізкі праз элемэнтарную адсутнасьць дысцыпліны.

Разумных гісторыя вучыць, неразумных мучыць, кажа прымаўка.

Рэд.

0
Lis / Адказаць
10.01.2007 / 18:45
ісьці на выбары і галасаваць там, дзе ў сьпісе ёсьць апазыцыйныя кандыдаты, і галасаваць супраць усіх там, дзе няма альтэрнатывы Гэта адзінае што магчыма у нашых умовах. Бо зараз на датэрміновым будзе -- 50%, яўка на вёсцы -- 99%, у мястэчках -- 90%-95%, гарадах -- 80-90%. Партлідэры проста сварацца з-за партфеляў і залатога запасу, а справа стаіць на месцы.
0
і / Адказаць
10.01.2007 / 18:46
Я, напэўна, не пайду. Хаця ёсьць кандыдат ад АГП, але ніякай нават улёткі ягонай ня бачыў.
0
ГАННА / Адказаць
10.01.2007 / 20:45
ВЫБАРЫ ЕСЬЦЬ, А ВЫБАРУ НЯМА! ВОСЬ, ШТО Я ХАЧУ СКАЗАЦЬ. У ВIЦЕБСКУ I ВОБЛАСЬЦI КАЛЯ 100 АКРУГОУ I КАЛЯ 107 КАНДЭДАТАУ.АЛЬТЭРНАТЫУНЫХ АМАЛЬ НЯМА. ВОСЬ I ВЫРАШАЙЦЕ.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру