05.08.2011 / 12:54

Мінюст Літвы хоча апраўдацца за Бяляцкага 2

Як паведаміў прэс-cакратар міністэрства юстыцыі Літвы Томас Чэпелеўскіс, сёння а 14 гадзіне адбудзецца прэс-канферэнцыя намесніка міністра юстыцыі, прысвечаная справе Алеся Бяляцкага і абвінавачванням на адрас літоўскіх дзяржаўных інстытуцый у рассакрэчванні ягоных рахункаў.

Напярэдадні мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін напісаў у сваім блогу, што Літва нібыта перадала Беларусі "усю банкаўскую інфармацыю па беларускіх грамадскіх арганізацыях, зарэгістраваных у гэтай краіне, прыватныя банкаўскія рахункі беларускіх грамадскіх дзеячаў і аперацыі па гэтых рахунках".

0
Саня / Адказаць
05.08.2011 / 13:00
Да каму патрэбныя вашыя апраўданні, калі чалавека пасадзяць у турму?
0
Міхал / Адказаць
05.08.2011 / 13:29
Па Станіслаўскаму - НЯ ВЕРУ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру