Супраць яго спынілі крымінальную справу і вярнулі арыштаваную маёмасць.

 Лукашэнка памілаваў экс-генерала міліцыі Хацько.

Лукашэнка памілаваў экс-генерала міліцыі Хацько.

 Гэты катэдж ледзь не каштаваў былому генералу свабоды.

Гэты катэдж ледзь не каштаваў былому генералу свабоды.

Крымінальная справа ў дачыненні да экс-кіраўніка УУС аблвыканкама Генадзя Хацько спынена. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў, піша «Гродзенская праўда». Рашэнне аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з пагашэннем шкоды прыняў асабіста Лукашэнка. Экс-генерал ужо выплаціў каля 30 мільёнаў рублёў. Яму вярнулі арыштаваную маёмасць.

Нагадаем, што 26 студзеня 2010 г. супраць былога кіраўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама была заведзеная крымінальная справа па ч.3 арт.424 КК «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі». Генадзя Хацько вінавацілі ў незаконным выкарыстанні рэсурсаў абласнога УУС пры будаўніцтве катэджа. 13 лютага таго ж года жонка генерала заявіла, што яе муж знік. Хацько абвясцілі ў вышук.

4 лістапада 2010 г. былі міліцэйскі генерал самастойна з’явіўся ў кабінет да пракурора вобласці Віктара Марозава, каб здацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?