З восьмага жніўня плануецца ў рэшце рэшт запусціць рух трамваяў да станцыі метро «Трактарны завод». Рэч у тым, што ветка, якая ідзе ад Серабранкі да праспекта Незалежнасці знаходзіцца на рамонце ўжо працяглы час, і акрамя выдаткаў на трамвай, пасажырам даводзілася аплачваць яшчэ і праезд у «часовым» аўтобусе. Паколькі ў жніўні трамваі ад Трактарнага мусілі запусціць, людзі паспелі купіць праязныя на месяц.

Як паведамілі «НН» у прэс-службе Мінсктранса, рух трамваяў хутчэй за ўсё будзе адноўлены ранкам ў панядзелак 8 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?