У доме на вуліцы Сердзіча пачалі труціць паразітаў.

 Дом №70 на Сердзіча.

Дом №70 на Сердзіча.

 Супрацоўніца санстанцыі рыхтуецца да «аперацыі».

Супрацоўніца санстанцыі рыхтуецца да «аперацыі».

Жыхары дома №70 на вуліцы Сердзіча прычакалі свайго. Сёння па абедзе ў падвале дома пачалі труціць блох. Жыхары дома паскардзіліся ў «НН» у пачатку тыдня. Яны расказалі, што паразіты ў вялікай колькасці з’явіліся яшчэ тыдзень таму, але звароты ў адпаведныя інстанцыі плёну не далі. На наступны пасля публікацыі артыкула пра блышыную навалу ў падвал дома завіталі супрацоўнікі ЖЭСу. Але, па словах жыхароў дому, вымушаныя былі адступіць. Тым часам, у «НН» пачалі звяртацца жыхары іншых раёнаў сталіцы, а таксама з рэгіёнаў. Яны паведамлялі пра тую самую бяду.

Навалы скочак у Мінску здараюцца не першы год. Масавае з’яўленне паразітаў найчасцей здараецца ў перыяд спёкі, што спалучаецца з высокай вільготнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?