05.08.2011 / 15:39

Затрыманне Алеся Бяляцкага выклікае «велізарную занепакоенасць» у ЗША 5

Як гаворыцца ў каментары для БелаПАН пасольства ЗША ў Беларусі, «затрыманне 4 жніўня кіраўніка праваабарончага цэнтра „Вясна 96“ Алеся Бяляцкага выклікае велізарную занепакоенасць і з’яўляецца яшчэ адной вартай шкадавання прыкметай самаізаляцыі Беларусі і яе далейшага адыходу ад еўрапейскіх норм і прынцыпаў».

«У дэмакратычным грамадстве няўрадавыя арганізацыі, такія як „Вясна 96“ (якой улады працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі), адыгрываюць ключавую ролю ў значнай сістэме стрыманняў і процівагаў. Прызнаючы гэтую ролю, дзяржавы законам забяспечваюць умовы, неабходныя для працы і працвітання трэцяга сектара, а не імкнуцца маргіналізаваць грамадзянскую супольнасць, адмаўляючы ў рэгістрацыі, праследуючы і затрымліваючы актывістаў няўрадавых арганізацый», — заяўляюць у пасольстве ЗША ў Беларусі.

Нагадаем, 4 жніўня Алесь Бяляцкі пасля допыту ў дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю (КДК) быў узяты пад варту. Паводле наяўнай інфармацыі, ён затрыманы на трое сутак у якасці падазронага па справе, распачатай на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

0
Тоник / Адказаць
05.08.2011 / 16:57
Очень жаль, что дальше "обеспокоенности" действия США не заходят.
0
felix / Адказаць
05.08.2011 / 20:01
ой ну хопіць ужо ставіць двукоссі, тое ж не цытаты ! яны гэтых здзекаў ня бачаць, затое тут раздражняе ўжо ...
0
2Тоник / Адказаць
05.08.2011 / 20:20
А что вы ожидаете? Что НАТО Дрозды начнет бомбить?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру