Пячэрскі суд арыштаваў экс-прэм’ера Юлію Цімашэнка. Адпаведную пастанову абвясціў суддзя Радзівон Кірэеў. На думку суддзі, Цімашэнка на волі можа ўхіліцца ад следства.

«Падсудная пастаянна парушала парадак, грэбліва ставілася да сведак, зацягвала разгляд справы, спазнілася да пачатку судовага пасяджэння не патлумачыўшы прычынаў сваіх дзеянняў. Таму суд прыняў рашэнне аб узяцці Цімашэнка Юліі Уладзіміраўны пад варту», — адзначаецца ў пастанове.

Пасля абвяшчэння рашэння ў суд ўварваліся байцы «Беркута» і праз некаторы час вывелі Цімашэнка.

Юлію Цімашэнка выводзілі пад крыкі «Юля», «Юля».

Юлію Цімашэнку вінавацяць у парушэннях пры заключэнні газавага кантракту з Расіяй у 2009 г.

На Хрышчаціку пачалі збірацца абураныя арыштам людзі.

Цімашэнка прадказвала на мінулым тыдні, што арыштаваць яе загадалі з Адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Суды ва Украіне фармальна не залежаць ад выканаўчай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?