05.08.2011 / 17:08

Лукашэнка: добрае надвор'е дае шанц беларускім аграрыям сабраць небывалы ўраджай 3

Такое меркаванне выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нефармальнай сустрэчы з журналістамі рэгіянальных СМІ Магілёўскай і Віцебскай абласцей у аграгарадку Александрыя.

"Склалася ідэальнае надвор'е для ўборкі. Лепш не бывае", - падкрэсліў ён. Ён адзначыў, што ўжо больш за палову ўраджаю аграрыі ўбралі. Сёння падыдуць да 60-працэнтнага рубяжа. "Калі хоць адзін тыдзень яшчэ пастаіць такое надвор'е, у нас будзе небывалае збожжа. Мы ў гісторыі такога збожжа не бачылі", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на высокую якасць збожжа і аб'ём вырашчанага ўраджаю. "Гэта і той мільён тон пшаніцы, які мы заўсёды куплялі. Сёння яго таксама атрымалі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы значны ўклад у гэту справу вучоных і спецыялістаў. "Добра папрацавалі, малайцы", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

0
абы-што / Адказаць
05.08.2011 / 18:03
І той мільён атрымалі, і гэты... Ані той мільён мінулагодні, ані той мільён сёлетні нас не ўратуюць. Так што брашы, як і раней. А пакупаць усё роўна прыйдзецца, бо адно не зьбяруць, другое згнаяць у найлепшых зернасховішчах, якія апякуе т. Ермакова.
0
Андрей / Адказаць
05.08.2011 / 18:11
Мы ў гісторыі такога збожжа не бачылі", - сказаў ён. ------------------------- Приписки ежегодно творят такие чудеса, но на достигнутом не останавливаются!
0
я / Адказаць
06.08.2011 / 00:17
а нашто яно нам гэта кармавое збожжа
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру