05.08.2011 / 19:01

Жонцы Бяляцкага загадалі сабраць мужу перадачу 1

Пасля допыту ў дэпартаменце фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю праваабаронца Алесь Бяляцкі застанецца пад вартай.

Як паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка, каля 18.00 жонцы Бяляцкага Наталлі патэлефанавалі супрацоўнікі ДФР і сказалі падрыхтаваць перадачу і прывезці яе ў дэпартамент. Да гэтага Бяляцкага на працягу больш чым чатырох гадзін дапытвала следчая група ДФР.

«Ніякіх вестак мы пакуль не атрымалі, — сказала Равяка. — Якое рашэнне было прынята, мы не ведаем, але па званку жонцы зрабілі выснову, што Алесь застаецца пад вартай».

0
КАСТУСЬ ЖУКОЎСКІ / Адказаць
05.08.2011 / 20:45
Трымайцеся спадар Алесь !!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру