05.08.2011 / 20:19

Скончыў жыццё самагубствам польскі палітык-папуліст Анджэй Лепер 21

Яго знайшлі ва ўласным офісе. Леперу было 57 гадоў.

Польскі палітык, лідар Самаабароны, былы віцэ-прэм’ер і міністр сельскай гаспадаркі Анджэй Лепер быў знойдзены мёртвым ва ўласным офісе. Паліцыя паведаміла, што ён павесіўся. Яму было 57 гадоў.

Лепер заслужыў сабе вядомасць сканадальнымі і радыкальнымі выказваннямі і дзеяннямі. Чатыры разы ён удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. У 2005 годзе набраў 15%, у астатніх у выпадказ вынікі былі ў раёне 1–3%.

У Польшчы Лепера лічылі папулістам. Нярэдка ён абвінавачваў польскі палітыкаў у абкраданні насельніцтва. Аднапартыйцы заяўляць, што не ведаюць прычын, якія маглі б падштурхнуць іхняга лідара на такі крок.

Лепер неаднаразова добра выказваўся пра сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра асобу Аляксандра Лукашэнкі. Нярэдка ён быў героем навін беларускіх тэлеканалаў.

ЗП

0
Дзед Талаш / Адказаць
05.08.2011 / 21:03
Лепер неаднаразова добра выказваўся пра сітуацыю ў Беларусі, а таксама пра асобу Аляксандра Лукашэнкі. Нярэдка ён быў героем навін беларускіх тэлеканалаў. ТАМУ ЯГО І ПАВЕСІЛІ. Што? - Можа ні так? Ці гэта немагчыма ў дэмакратычнай краіне? Вось каб гэта здарылася ў Беларусі, колькі было б гвалту.
0
КБ(Калгасны інсургент) / Адказаць
05.08.2011 / 21:04
Шкада. Сумленны,прынцыповы и вельмі смелы чалавек і палітык. Вечная памяць.
0
Слаўка Капээсэс / Адказаць
05.08.2011 / 21:59
Дзед Талаш напiсаў(ла) Жнiвень 5, 2011 у 21:03 ТАМУ ЯГО І ПАВЕСІЛІ - мо хацеў расказаць за якія грошы неаднаразова хваліў асобу Кукушэнкі? .................... Вось каб гэта здарылася ў Беларусі, колькі было б гвалту. .................... Гвалту было б, але забойцы самі і расследаваньне вялі б.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру