На сайце Камітэта дзяржаўнага кантроля Беларусі з’явілася афіцыйнае паведамленне пра тое, што 4 жніўня 2011 г. «органамі фінансавых расследаванняў па факце няплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 1962 г.н. ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.243 КК».

Прозвішча не названае, аднак ёсць падставы меркаваць, што маецца на ўвазе кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі — год нараджэння і час узбуджэння справы супадае. «Праверачнымі мерапрыемствамі ўстаноўлена, што сума даходу, не паказаныя ім у падатковых дэкларацыях і якая падлягае падаткаабкладанню, склала больш за 1 млрд. рублёў, а сума нявыплачанага дадзеных грамадзянінам падаходнага падатку склала 143,7 млн. рублёў, г.зн. ў асабліва буйным памеры. У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?