У пятніцу двума матчамі стартаваў 20-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Мінскае «Дынама» ў Кунцаўшчыне прайграла на сваім полі жодзінскаму «Тарпеда» — 0:1 (Ланько, 88). Гэта другая запар параза сталічнага клуба пасля чатырох перамогаў запар.

З іншага боку гэтая чацвертая запар перамога Сяргея Гурэнкі на пасадзе галоўнага трэнера «Тарпеда» над «Дынама». Гурэнка летась трэніраваў мінскі клуб. Страву «помста», як кажуць, падаюць у халодным выглядзе:).

У Магілёве салігорскі «Шахцёр» выйграў у «Дняпра» 1:0 (Камароўскі, 53).

Астатнія матчы пройдуць з суботы па панядзелак. Так, у нядзелю ў Барысаве БАТЭ прымае «Белшыну». Пачатак гульні ў 20:30. Гэты матч будзе паказаны на канале СТВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?