Журналістка расійскай «Новой газеты», жонка экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава Ірына Халіп стала на ўлік у міліцыі, дзе будуць кантраляваць, як яна адбывае прызначанае судом пакаранне — 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Ірына распавяла пра ўмовы адбыцьця пакарання, якія ёй прызначаны.

«Кожны дзень я мушу, а 10-й вечара быць дома і раз на тыдзень адзначацца ў міліцыі, што нікуды не з’ехала. Пасля 10-й вечара ў любы момант да мяне могуць прыйсці міліцыянты і праверыць, ці выконваю я гэтае правіла. Ездзіць па Беларусі мне не забаронена, але і правіла быць дома, а 10-й вечара не адмяняецца. Нават на лецішчы з сынам мне пераначаваць нельга. А калі я паеду да мужа ў калонію на трохдзённае спатканне, мне выдадуць адмысловую маршрутную карту, якую адзначаць у калоніі. Вось такія ўмовы. У працы не абмяжоўваюць, але ў Маскву да працадаўцы ездзіць па сваёй волі нельга».

Ірына Халіп была асуджаная Заводскім судом Мінска за ўдзел у дзеяннях, якія парушылі грамадскі парадак. Прысуд вынесла суддзя Жанна Брысіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?