6 жніўня 1517 г. Францыск Скарына выдаў «Псалтыр».
Выдадзеная гэта знакавая для нашай культуры кніга была, як пісаў сам першадрукар у прадмове, «павяленнем і працаю выбранага мужа ў лекарскіх навуках доктара Францыска, Скарыніна сына з Полацка, у старым месце Пражскім».
Чаму Скарына з усіх кніг Святога Пісьма выбраў менавіта «Псалтыр» для пачатку сваёй справы? Відаць, таму, што
«Псалтыр» у тыя часы быў «дзецям малым пачатак добрай навукі, дарослым памнажэнне ў навуцы». Па «Псалтыры», як па падручніку, вучыліся чытаць і пісаць.
«Псалтыр» быў надрукаваны на адаптаванай для сучаснікаў царкоўнаславянскай мове, з тлумачэннем архаічных слоў і выразаў. Наступныя кнігі Скарына будзе друкаваць