На чэмпіянаце Еўропы па кулявой і стэндавай стральбе, які праходзіць у Бялградзе (Сербія), мужчынская зборная Беларусі ў складзе Канстанціна Лукашыка, Андрэя Казака і Юрыя Даўгаполава ў практыкаванні «адвольны пісталет, 50 метраў» заваявала срэбныя медалі ў камандным заліку.

Каманда Беларусі набрала 1666 ачкоў, саступіўшы толькі камандзе Расіі (1686). Бронзавымія ўзнагародамі ўганараваная каманда Украіны (1663).

Мужчынская юніёрская зборная Беларусі ў гэтым жа практыкаванні стала бронзавым прызёрам. Каманда ў складзе Аляксея Горбача, Арцёма Лук’яноўца і Кірылы Кія набрала 1594 ачкі, саступіўшы камандам Германіі (1620) і Расіі (1601).

У асабістым заліку сярод юніёраў лепшы вынік паказаў Арцём Лук’яновец — 10-е месца, Аляксей Горбач заняў 12-е месца, Кірыл Кій — 26-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?