Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб назваў здрадай тое, што літоўскі бок перадаў афіцыйнаму Менску інфармацыю па рахунках. Ён растлумачыў, што ў «Вясны» не было іншага выйсця, чым працаваць у такіх напаўлегальных умовах:
«Сёньня ў Беларусі існуе такі парадак. Калі нейкае грамадзкае аб’яднаньне хоча і мае магчымасьць атрымаць гранты
грамадзкія аб’яднаньні, іх лідэры, знаходзяцца ў такім стане — ці браць неафіцыйна, займацца гэтай дзейнасьцю, ці наогул не займацца.У такім стане апынуўся і праваабарончы цэнтар „Вясна“. Літва ведае ўмовы, у якіх працуюць грамадзкія аб’яднаньні Беларусі. Мне здаецца, гэта проста здрада. Хто і як гэта зрабіў, я ня ведаю».