Газапаветраная сумесь у плывучым паліўным баку судна для правядзення паглыбляльных прац падарвалася ў прузе ракі Бярэзіна каля вёскі Прудок Светлагорскага раёна Гомельшчыны. Здарэнне адбылося ў ноч з 6 на 7 жніўня.

Капітан судна атрымаў апёкі 1-2 ступені 10% цела. У выніку выбуху газапаветранай сумесі адбылася разгерметызацыя паліўнага бака і выцяканне паліва на паверхню. Пажар ліквідаваны падраздзяленнем МНС.

Выйсця нафтапрадукта ў Бярэзіну не дапушчана.
У 03.40 аварыя была лакалізавана.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?