10.01.2007 / 21:06

Сёньня ў Менску пабіты абсалютны максымум тэмпэратураў студзеня 3

Такога яшчэ не было.

10 студзеня ў Менску ртурны слупок тэрмомэтра дасягнуў адзнакі ў 10 градусаў вышэй за нуль. Такім чынам быў перакрыты абсалютны максімум тэмпэратур студзеня за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў, паведаміла журналістам на прэс‑канфэрэнцыі галоўны сыноптык Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава.

Паводле словаў спэцыяліста, папярэдні рэкорд ‑ плюс 9,5 градуса – быў адзначаны 11 студзеня 2005 г.

А 10 студзеня 1991 г. быў зарэгістраваны максімум дзённай тэмпэратуры ў Менску ‑ плюс 5,6 градуса.

0
балотны / Адказаць
10.01.2007 / 21:33
бач ты, нарэшце заўважылі анамалію! дык гэта яшчэ кветачкі. ягадкі (журавіны) будуць, калі, згодна прагнозам, падземныя воды ўзнімуцца, і Беларусь зноўку ўкрыецца балотамі, як ёй адвеку належыць.
0
анёл / Адказаць
11.01.2007 / 12:13
ва Ўроцлаве +16 было...
0
Яўген / Адказаць
11.01.2007 / 17:18
А па старым стылі дык шчэ сьнежань. Ці ўлічваецца гэта пры ацэнках " рэкордаў"? Памятаецца, у Пушкіна "зімы ждала, ждала прірода", але "снег выпал только в январе". Трэба мяркаваць, па старым стылі. Так што час маем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру