У матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе барысаўскі БАТЭ перамог на сваім полі бабруйскую «Белшыну» з лікам 1:0.

Адзіны мяч у сустрэчы на 73-й хвіліне забіў Арцём Канцавы.

Астатнія матчы тура: «Дынама» Мінск — «Тарпеда-БелАЗ» Жодзіна — 0:1,

«Дняпро» Магілёў — «Шахцёр» Салігорск — 0:1

«Нёман» — «Дынама» Брэст — 2:3 (прычым "Нёман" выйграваў 2:0),

«Нафтан» Наваполацк — «Віцебск» — 1:1.

Матч «Гомель» — «Мінск» пройдзе ў панядзелак, 8 жніўня.

Пасля 20-ці тураў: БАТЭ — 47, Шахцёр — 39, Нафтан, Тарпеда — па 28, Дынама Мінск — 27, Гомель — 25 (18 гульняў), Белшына — 24 (19 гульняў), Віцебск, Нёман — па 22, Мінск — 21 (19 гульняў), Дынама Брэст — 19, Дняпро — 15.

Матч «Гомель» — «Белшына» перанесены на 4 верасня.

Матчы 21 тура пройдуць 13-14 жніўня. Так 13 жніўня ў сталіцы на "Дынама" згуляюць ФК "Мінск" і БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?