Кітай зноў абрынуўся з рэзкай крытыкай на амерыканскія ўлады ў сувязі з іх няздольнасцю прадухіліць падзенне крэдытнага рэйтынгу. Па меркаванні азіятаў, свету патрэбная іншая рэзервовая валюта, здольная замяніць даляр.
«Прайшлі часы, калі ЗША маглі крэдытам забяспечыць сабе выйсце з праблем, якія яны самі і ствараюць, у свеце павінна быць новая рэзервовая валюта, якая заменіць даляр»,цытуюць сусветныя інфармацыйныя агенцтвы кітайскае агенцтва «Сіньхуа».
5 жніўня адзнака даўгавых абавязацельстваў ЗША пагоршылася з максімальнага ўзроўня «ААА» на адну прыступку — да «АА+». Пры гэтым прагноз агенцтвам быў вызначаны як «негатыўны». Аналітыкі не выключаюць і далейшага зніжэнне рэйтынгу.
Агульны аб’ём валютных рэзерваў Кітая перавышае $3,2 трыльёна, прычым, па адзнаках экспертаў, каля 60–70% складаюць даляравыя актывы.