Кароль Саудаўскай Аравіі Абдала адклікае пасла з Дамаска і заклікае ўлады Сірыі спыніць кровапраліцце, назваўшы падзеі, што адбываюцца ў гэтай краіне, непрымальнымі.
«Тое, што адбываецца ў Сірыі, непрымальна для Саудаўскай Аравіі», — гаворыцца ў заяве караля, зачытанай у эфіры тэлеканала Al Arabiya.
«Уладам Сірыі варта сур’ёзна падумаць (пра свае далейшыя дзеянні) перад тым, як будзе занадта позна, і пачаць рэформы, абяцанні якіх не павінныя заставацца толькі словамі. Альбо Дамаск паступіць мудра, альбо ўрад Сірыі ўпадзе пад націскам буры», — адзначыў кароль Абдала.