Фондавыя рынкі ва ўсім свеце ўпалі ў сувязі з рашэннем рэйтынгавага агенцтва S&P пра зніжэнне рэйтынгу ЗША.

Падаюць індэксы ў Азіі, у мінусе адкрыўся і расійскі рынак.
Напрыклад, ключавы для Японіі індэкс NIKKEI, які адлюстроўвае курсы акцый 225 вядучых кампаній краіны, знізіўся на 1,19%, расійскі індэкс РТС зменшыўся на 2%. Цэны на нафту ўпалі больш чым на 3%.
Пры гэтым кошт золата вырасла да рэкордных узроўняў,
курс швейцарскага франка да даляра таксама дасягнуў рэкордна высокай адзнакі.

Сённяшняя паніка на біржа — працяг пятнічнага рэзкага падзення фондаў, якое адбылося пасля таго, як Еўропа не здолела загасіць фінансавы пажар у Грэцыі, а ЗША не распрацавалі рэалістычнага плана зніжэння дзяржаўнага доўгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?