08.08.2011 / 11:25

Дзіцячыя заплечнікі, сумкі і абутак — у льготны крэдыт 3

Дазволены максімум — 10,5 мільёна рублёў.

У Беларусі прынята рашэнне аб выдзяленні льготных спажывецкіх крэдытаў для набыцця тавараў для дзяцей. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1052 ад 6 жніўня 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка 2011 года.

Згодна з дакументам,

ільготныя крэдыты выдзяляюцца на наступныя тавары беларускай вытворчасці: верхняе адзенне для дзяцей; абутак для дзяцей; ранцы і рукзакі вучнёўскія; сумкі маладзёжныя.

У адпаведнасці з указам прэзідэнта № 371 ад 6 ліпеня 2009 года л

ьготныя крэдыты выдзяляюцца банкамі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў беларускіх рублях да трох гадоў з выплатай 10% гадавых.
Агульная сума льготных крэдытаў, што выдаюцца банкамі аднаму атрымальніку, складае да 300 базавых велічынь (10,5 мільёна рублёў).

Крэдыты выдзяляюцца ў «Беларусбанку», «Белаграпрамбанку», " Белінвестбанку», «Белпрамбудбанку».

БелаПАН

0
жабрацкую торбу ў крэдыт / Адказаць
08.08.2011 / 11:31
выдатна!
0
Michal / Адказаць
08.08.2011 / 11:45
Таксама хацелася б ,каб у пералік увайшлі каўбаса,смятана,хлеба- булачныя вырабы, соль ,цукар і алей.
0
Александр / Адказаць
08.08.2011 / 13:06
По сути, если у вас нет денег купить что-то за 100 рублей, купите это за 110. А сколько пафоса и заботы! "Неладно что-то в датском королевстве". Ой, как неладно!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру