Рэдакцыя не збіраецца абскарджваць прысуд.

Рэдакцыя «Народнай Волі» мусіць выплаціць дзяржаве 14 мільёнаў рублёў — так пастанавіў гаспадарчы суд Мінска.

Адвакат Гары Паганяйла пракаментаваў сённяшні працэс: «Такі самы штраф, як і ў „Нашай Нівы“. Таксама замест 500 мінімальных заробкаў — 400. Сэнсу абскарджваць прысуд я не бачу: гэта чыстая фармальнасць. Вярхоўны суд проста перагледзіць справу і не стане нічога мяняць. Нагоды для штрафу таксама фармальныя, таму мы можам сцвярджаць, што супраць нас дзяржава ўвяла эканамічныя санкцыі. Як бачым, незалежныя выданні папаўняюць бюджэт на 14 мільёнаў кожная».

Нагадаем, што супраць газеты «Народная Воля» была распачатая адміністратыўная справа за шматразовыя парушэнні заканадаўства цягам года. Пад парушэннямі маюцца на ўвазе папярэджанні, якія атрымлівала газета.

Як і ў выпадку з «Нашай Нівай» паведамленне пра пачатак адміністратыўнай справы прыйшло напярэдадні суда аб закрыцці выдання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?