08.08.2011 / 13:08

Інтэлектуалы Літвы звярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта Грыбаўскайце з нагоды затрымання Бяляцкага 7

«Службовыя асобы Літвы афіцыйна пацвердзілі, што яны далі дадзеныя беларускаму рэжыму аб банкаўскіх рахунках грамадзянскіх арганізацый Беларусі і іх чальцоў у Літве.
Паводле іх сцверджання, гэта „звычайная працэдура“. Беларускі рэжым, абапіраючыся на прадстаўленыя ўладамі Літвы дадзеныя, пачаў рэпрэсіі супраць сваіх грамадзян», — гаворыцца ў лісце інтэлектуалаў. — Вядома, што і раней Беларусь запытвала такую інфармацыю. Але службовыя асобы Літвы яе не падавалі. Таму мы заклікаем патлумачыць грамадзянам Літвы, чаму змянілася пазіцыя нашай улады», паведамляе DELFI.

У дакуменце, які падпісалі Людвікас Якімавічус, Дарус Куоліс, Вітаўтас Ландсбергіс, Гінтаўтас Мажейкіс, Ромас Пакльніс, Валдас Папевіс, Карнэліюс Платэліс, Ромас Сакадольскіс, Арунас Свердэлас і Саўлюс Жукас, інтэлектуалы патрабуюць асабістай і палітычнай адказнасці ад службовых асобаў, адказных за прадстаўленне інфармацыі пра Бяляцкага.

«У дзяржаве, якая сябе паважае, службовыя асобы, што прынялі такое сумнае рашэнне, павінныя быць названыя, а датычныя да гэтага палітыкі павінныя ўзяць на сябе палітычную адказнасць. Спадарыня прэзідэнт, нам сорамна за дзеянні ўлады Літвы. А Вам?» — падводзяць вынік інтэлектуалы.

0
МФ / Адказаць
08.08.2011 / 13:16
У Польшчы адбываецца падобнае, як у Летуве. Беластоцкі суд і пракуратура супрацоўнічаюць з рэжымам Лукашэнкі: http://mfront.net/zhukavec-u-belarusi-nyama-nezalezhnaga-i-spravyadlivaga-sudu.html Дзе польскія інтэлектуалы?
0
Said / Адказаць
08.08.2011 / 14:19
О, клёва!Дэмакратыя -- гэта і калі ўлада мае народ, і калі народ можа паймець уладу. Рэспект летувісам!
0
Пятрас, Вільня / Адказаць
08.08.2011 / 15:27
Нікога з гэтых "інтэлектуалаў" (акрамя Ляндсбергіса) ня ведаю, ніколі пра такіх не чуў. Здаецца мне, пад "справу Бяляцкага" некаторыя ў нас спрабуюць падагнаць уласныя ўнутраннія разборкі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру