Пакоі ў інтэрнатах атрымаюць не ўсе першакурснікі. Якімі коштамі арэнды кватэр сустрэне Мінск студэнтаў?

«На сёння „буму“ попыту на кватэры яшчэ не адчуваецца.

На сёння кватэры „эканамкласа“, г.зн. самыя танныя адна- ці двухпакаёўкі каштуюць 170–200 даляраў.
Таннейшых варыянтаў цяпер практычна няма, нават у аддаленых раёнах, кшталту Чыжоўкі. Магчыма, перад самым „сезонам“ кошты ўздымуцца яшчэ на 10–15 даляраў. Але ў выпадку далейшага падаражэння даляра гаспадары нерухомасці могуць знізіць кошт у доларавым эквіваленце на 10–15 даляраў, што не знізіць арэнднае стаўкі ў беларускіх рублях», — пракаментавала сітуацыю напярэдадні пачатка навучальнага году мэнэджарка агенцтва «Твая сталіца» Валянціна Сянчыхіна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?