11.01.2007 / 11:40

«Адзіны рэальны крок — гэта ўзяць горад Менск за 24 гадзіны» 42

Гэтак заявіла вядомая расейская журналістка Юлія Латыніна маскоўскаму радыё «Эхо Москвы»: «Я абсалютна не іранізую, паверце».

Заява слыннай журналісткі аказалася надзіва сугучнай з настроямі слухачоў, траціна якіх раней выказалася за ўвядзеньне войскаў у Беларусь. Тое, што падаецца фантастыкай у Беларусі, расейцы абмяркоўваюць як магчымае?

Простая мова:

«Наступны крок рэальны — гэта ўзяць горад Менск за 24 гадзіны адным парашутна‑дэсантным палком альбо батальёнам «Восток», што, дарэчы, больш разумна і больш тэхнічна магчыма. Прычым я вам чэсна скажу, што калі гэты крок будзе зроблены, у яго будзе вялікі сэнс хаця б таму, што ў адрозьненьне ад перакрытай трубы ён не закранае інтарэсы пакупнікоў нафты, то бок на самай справе адзінае лягічнае вырашэньне гэтага канфлікту, я абсалютна не сьмяюся, анэксія Беларусі, таму што сапраўды, урэшце рэшт, дакуль мы будзем плаціць за паблажлівасьць да краіны‑ізгоя, за ўпэўненасьць Лукашэнкі ў тым, што мы не ўвядзем у Менск войскаў і не дамо грошай Мілінкевічу? А калі, вядома, такога вырашэньня канфлікту ня будзе, хутчэй за ўсё яго ня будзе, то, разумееце, уражаньне такое, што нібыта два тытаны думкі сышліся з дубінамі пагуляць у шахматы, таму што ёсьць рашэньне Лукашэнкі нас рабаваць, уводзячы нечуваныя транзытныя мыты, і ёсьць у адказ рашэньне прэзыдэнта Пуціна, таму што зразумела, што гэта не Хрысьценка і не Вайншток прымалі такое рашэньне ўвогуле нічога ня ўвозіць. І Эўропа зь дзіваваньнем назірае за гэтым двубоем, тым больш перамагчы ў гэтым двубоі немагчыма, таму што ў шахматы накаўтам нельга выйграць. І, уласна, што такое краіна‑ізгой? Краіа‑ізгой — гэта краіна, зьнешняя палітыка якай будуецца ці то на падставе старанна прадуманай параноі, ці то таму што ў правадыра ня гэтак пачасалася левая пятка. Вось нармальныя краіны — гэта тыя, хто гуляюць у шахматы, а краіны‑ізгоі — гэта тыя, якія б’юць у лыч. Вось цяпер Расея і Беларусь адно адное б’юць у лыч. Вось Эўропа за гэтым назірае, і выйграць сапраўды нельга.

Менш крыважэрныя варыянты ўсе ёсьць пройгрышнымі варыянтамі, і калі Расея зь Беларусьсю неяк дамовіцца, то ўсё адно ўсё, што ў нас атрымалая, што мы назлосьць маме адмарозілі вушы, то бо мы скарацілі вытворчасьць, не атрымалі грошай і страцілі рэпутацыю «рынак». Мы гэта ўжо зрабілі. Зразумела, што Лукашэнка, на жаль, ад гэтай гісторыі нічога ня страціць, таму што вось калі мы цяпер адключылі нафту, ну што атрымалася — што Лукашэнка не атрымаў свае 45 даляраў, ён іх і раней не атрымліваў, Эўропа не атрымала нафты, яна яе купіць у іншым месцы, а мы ўжо агрэблі ўсе непрыемнасьці, якія мы маглі, і цяпер гаворка ідзе пра тое, каб вярнуцца да статус‑кво. Гэта, у любым выпадку, пройгрыш.»

Радыёстанцыя «Эхо Москвы»

***

Глядзі яшчэ:

Траціна аўдыторыі радыё «Эхо Москвы» выступае за ўвод войскаў у Беларусь

Фота yulialatynina.by.ru

0
Яўмен са Старобіна / Адказаць
11.01.2007 / 11:55
Я мне смешна ад гэтых выказваньняў...
0
Deus / Адказаць
11.01.2007 / 12:22
http://www.echo.msk.ru/venediktov/index.html Тут можна(неабходна кожнаму) пакiнуць заяву на iмя Венедзiктава з каментрам паводзiнаў Латынiнай. Акцыя распачалася!
0
Istota / Адказаць
11.01.2007 / 13:05
Думаю, хопiць i батальёну "стройбата", як i за Хусейна, за тутэйшага нiхто жыцьцё аддаваць не захоча. Цяперашнiя яго самыя блiжэйшыя паплечнiкi першымi пабягуць да расейскага лейтэнанта даказываць як яны усе гады любiлi Расею.
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру