Па папярэдніх падліках Нацбанка, у ліпені аб’ём золатавалютных рэзерваў Рэспублікі Беларусь у вызначэнні МВФ практычна не змяніўся і на 1 жніўня 2011 г. склаў $4,15 мільярда ў эквіваленце. Месяц таму паказчык складаў $4,1509 мільярда.

Падзенне склала ўсяго 900 тысяч, праўда, рэзервы ў валюце «ўсохлі» на $229 мільёнаў.

На аб’ём золатавалютных рэзерваў аказаў уплыў выплата знешніх і унутраных даўгоў на суму каля $115 мільёнаў, якое было кампенсавана ростам цэн на каштоўныя металы на міжнародных фінансавых рынках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?