08.08.2011 / 22:24

ЗША заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага 13

А таксама яшчэ больш за 40 палітычных зняволеных.

А таксама яшчэ больш за 40 палітычных зняволеных.

«Мы вельмі занепакоеныя арыштам Бяляцкага, які з’яўляецца выдатным барацьбітом за правы чалавека і кіраўніком НДА “Вясна” — адной з усяго толькі двух праваабарончых арганізацый Беларусі», — заявіў на брыфінгу 8 жніўня прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонар. «ЗША заклікаюць урад Беларусі неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць Бяляцкага, а таксама яшчэ больш за 40 палітычных зняволеных», — цытуюць тонара РІА Новості.

Паводле яго слоў, няўрадавыя арганізацыі, такія як «Вясна», гуляюць крытычную ролю ў любым дэмакратычным грамадстве, а арышт Бяляцкага штурхае Беларусь яшчэ бліжэй да самаізаляцыі і сведчыць аб парушэнні стандартаў дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона.

Кіраўнік незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы і заключаны пад варту 4 жніўня. Ён з’яўляецца падазраваным па справе, распачатай па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

0
Anatol Starkou / Адказаць
08.08.2011 / 22:38
Вось гэта сур'ёзна: Штаты кали возьмуцца, то давядуць справу да сваёй пераможнай мэты. Бо так робиць амерыкански народ.
0
enforser / Адказаць
08.08.2011 / 23:30
посмотрим, при деле маринича чет тама тоже побузели и перестали (напоминаю о деле, кажись 90 компов в гараже у маринича, которые должны были быть розданы мариничем демдвижениям на деятельность, но загадочным образом осели у него...да...на компах даж этикети USAID висели, даже не удосужились содрать) здесь по хлоду тот же расклад...
0
Ювелир / Адказаць
08.08.2011 / 23:45
Скажу так, в этом плане, все эти заявления в лучшем случае публикует НН, а правительству это знаете, что есть они, что их нету, как то по барабану.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру