Ала Пугачова на сваім афіцыйным сайце абвергла інфармацыю пра яе таемнае вяселле з Максімам Галкіным.
«Нас усе пастаянна жэняць. Але я расчараваная ў інстытуце шлюбу, таму аддаю перавагу быць за мужчынам, а не за мужам. І штамп гэты насамрэч не так важны. Галоўнае — каб было шчасце. Але кожны раз, калі з’яўляюцца такія чуткі, мы з сябрамі збіраемся і святкуем», — пракаментавала Пугачова.
Раней СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра афіцыйны шлюб Алы Пугачовай і Максіма Галкіна са спасылкай на «крыніцу ў атачэнні Галкіна». Прычынай такога кроку нібыта сталі фінансавыя адносіны пары: агульны бізнэс і будаўніцтва асабняка шоумена, у якое ўклалася прымадонна, паведамляе газета «Сегодня».