«Мы ўсе Алесь!» — кампанія салідарнасці з такой назвай пачалася ў інтэрнэце. Група ў сацыяльнай сетцы Facebook ужо сабрала каля 200 чалавек.
Акцыя праводзіцца па аналогіі з сітуацыяй у Егіпце, калі пасля забойства паліцэйскімі маладога блогера Халіда Саіда, праціўнікі рэжыма аб’ядналіся пад лозунгам «Мы ўсе Халід Саід!»