Кошт нетбукаў, якія будуць пастаўляцца ў беларускія школы, складзе $330. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Парка высокіх тэхналогій Аляксандр Марцінкевіч. Выдаткі на набыццё першых 100 прыладаў падзеляць рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій і ААТ «МПОВТ».
Нетбук камплектуецца працэсарам Intel Atom, 1 ГБ аператыўнай памяці і цвёрдым дыскам аб'ёмам 320 ГБ.Прылада можа працаваць пад упраўленнем Linux ці Windows, але для беларускіх школьнікаў прадугледжана апошняя. Таксама ў камплекце пастаўляецца 15 навучальных праграм і лічбавых падручнікаў.
Дарэчы, нетбук вырабляецца ў супрацьударным і воданепранікальным корпусе. Тым не менш, калі вучань зламае нетбук, кампенсаванне ляжа на спонсараў праграмы, а не на бацькоў. У любым выпадку,
нетбук будзе захоўвацца ў школе, і яго не будуць перадаваць для хатняга выкарыстання.