Святаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага.

Следства скончана і абвінавачваны азнаёмлены з матэрыяламі справы. У бліжэйшы час Мінгарсуд, куды было перададзена справа, павінен прыняць рашэнне адносна таго, у якім з раённых судоў сталіцы будзе праходзіць крымінальны працэс.

Святаславу прад’яўлена абвінавачванне па частцы 2 артыкулы 293 Крымінальнага кодэкса — «удзел у масавых беспарадках», што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
Гаворка ідзе пра шматтысячную мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?