Аляксандр Лукашэнка вырашыў арганізаваць сабе адпачынак на Чорным моры.

Раней на Чорным моры ў Сочы Аляксандр Лукашэнка жыў у гранд-атэле «Радзіма», які належыць расійскаму алігарху Алегу Дзерыпаску. Але

гэтым разам адпачываць беларускі прэзідэнт разам з малодшым сынам Колем будзе ў санаторыі «Белая Русь»,
які цяпер актыўна рэканструююць. Заезд прэзідэнта запланаваны на 14 жніўня.

Працы на тэрыторыі санаторыі вядуцца кругласутачна, без выходных ужо амаль два месяца. Ужо адбудавана рэзідэнцыя для прэзідэнта і гасцявыя домікі, не гатовы толькі корпус гасцініцы. Літаральна надоечы скончылі будаўніцтва спартовых пляцовак — для гандбола, тэніса і іншых відаў спартовых гульняў.

Цяпер у санаторыі амаль месяц адпачывае былы спікер парламента Уладзімір Канаплёў.

У гэты час у Сочы адпачываюць як прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, так і прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін. Ці запланаваны сустрэчы з імі ў Лукашэнкі, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?