13 жніўня ў гісторыка-культурныммузеі-запаведніку «Заслаўе» (вул. Рынкавая, д.4) пройдзе прэзентацыя кнігі паэта Ярылы Пшанічнага «Пішчавыя Лішкі».

Сцёбны паэт Ярыла Пшанічны, вядомы колішнім чытачам газеты анархістаў «Навінкі», спецыяльна піша на «неафіцыйнай мове» — трасянцы і ў сваіх вершах здзекуецца з постсавецкай заскарузласці і псеўдаінтэлігентнасці.

Пачатак, а 14-й. Уваход вольны.

Праезд з Мінска: электрычкай на Маладзечна да ст. Беларусь: 10–09, 10–40, 11–20, 12–10, 12–40, 13–06, 13–37, 14–22, 15–07; маршруткай да Заслаўя ад крамы Axis (на Чыгуначным вакзале) да прыпынку «Выканкам» — кожныя 10 хв.; маршруткай да Радашкавіч/Краснага ад крамы Axis (на Чыгуначным вакзале) да Заслаўя да прыпынку «Выканкам»: 10–10, 10–40, 11–00, 11–30, 11–50, 12–20, 13–10, 13–50, 14–10, 14–30, 14–50, 15–10, 15–30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0