Беларусь — вельмі моцная краіна, а беларускі народ вельмі таленавіты, працаздольны, прыязны і мірны. Пра гэта заявіў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі 9 жніўня ў курортным мястэчку Анаклія, дзе ён наведаў моладзевы лагер і сустрэўся з юнакамі і дзяўчатамі з Грузіі, Беларусі, Польшчы, Арменіі і Азербайджана.

«Сёння мы ўзмоцнена ўкараняем новыя тэхналогіі і ведаем, што найлепшыя спецыялісты ў гэтай справе — менавіта з Беларусі. Беларусы — вельмі працавіты, мірны, дружалюбны народ.

Беларусь — цікавая краіна, дзе вырабляюць лепшыя ў свеце трактары, дзе самая вялікая малочная вытворчасць у Еўропе, не кажучы ўжо пра тое, што там самыя прыгожыя дзяўчаты, і наогул беларусы — супереўрапейскі і суперсучасны народ», —
заявіў грузінскі лідар.

«Беларусь праводзіць мірную і дружалюбную палітыку ў адносінах да суседзяў. Мы адчулі гэта на сабе і вельмі ўдзячныя Беларусі за гэта», — рэзюмаваў Міхась Саакашвілі. Па яго меркаванні,

такая мірная і дружалюбная краіна «абавязкова павінна ўвайсці ў эліту еўрапейскіх дзяржаў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?