На сайце«Тузін Гітоў» пачалася дыскусія, змест якой заключаецца ў пытнні,
ці варта незалежным музыкантам выступаць на дзяржаўным тэлебачанні?
Гурт Akute падчас свайго знаходжаньня на першых прыступках
«Не трэба толькі лічыць нас кішэннымі рокерамі за такое меркаванне.Мы проста любім музыку і разглядаем яе
А вось гурт Handmade стала прапісаўся ў эфіры таго ж АНТ. Музыкі ўжо бралі ўдзел у праграмах «Кухня», «Эстрадный коктейль», а таксама ў праекце «Вечера в Мирском замке». 26 жніўня яны ізноў ідуць на Камуністычную, 6, каб запісаць дзве песні для «Эстраднага кактэйлю». «У нас былі на гэты конт сумневы і развагі, — кажа лідар каманды Яўген Валошын. — Але
мы вырашылі браць удзел у праграмах без палітычнай подбіўкі».Праўда, аднойчы Яўгену давялося трохі пашкадаваць пра такое рашэнне. Справа тычылася гумарыстычнай праграмы «Кухня». «Канкрэтна ў той праграме нікога брудам не палівалі, але потым дазнаўся, што яе вядучыя займаюцца лізаблюдствам дзеля зарабляньня ачкоў, таму было прыкра».
На «Эстрадным кактэйлі» Handmade, як і ўсе астатнія ўдзельнікі перадачы, вымушаны выступаць пад фанаграму. Для музыкаў — гэта жахлівая недарэчнасць, але яны ідуць на гэта дзеля аднаго —
каб несці беларускую мову ў масы.«Тэлеэфіры ў нас не прыносяць ані дывідэндаў, ані папулярнасці, за іх не плацяць ганарараў, але гэтыя каналы глядзяць у вёсках і мястэчках. І няхай яны пачуюць добрую музыку на беларускай мове». А досведам, атрыманым у тэлепраекце «Вечары ў Мірскім замку», Яўген наагул задаволены. «Мы выступалі там жыўцом разам з такімі гуртамі, як «Крыві»,
я ўхваляю пазіцыю тых жа «Ляпісаў» і лічу абсалютна непрымальным забараняць іх. Але трэба мець вагу і папулярнасць, каб тую салідарнасць праявіць».
Ідуць актыўна на кантакт з дзяржканаламі і музыкі з гурту «Жнюв». У нядаўнім інтэрвію «Тузіну» вакаліст каманды Алег Рыпенка заявіў, што гурт адкрыты для ўсіх прапановаў і яны, як правіла, на ўсе запрашэнні адгукаюцца. Ці тое «Басовішча», ці тое «Музыкальный суд» на АНТ. Праўда, на дзяржТВ пачуваецца «Жнюв» няёмка:
«Калі нас і запрашаюць на дзяржаўнае тэлебачанне і радыё, то мы сябе адчуваем, як воўк у авечай шкуры або, калі жадаеце, «пятай калонай», —зазначае Алег.
Дасведчаныя рокеры больш катэгарычныя. Гурт «Крама», якога шанавалі на дзяржТВ ва ўсе часы, вырашыў адмовіцца ад удзелу хоць у якіх тэлешоу. Ігара Варашкевіча можна было пабачыць у праектах АНТ і СТВ нават у часы існавання чорнага спісу
Экспэрт «Тузіна Гітоў», культуролаг Максім Жбанкоў мяркуе, што
няма ўніверсальнага адказу наконт таго, ці ісці на супрацу з дзяржканаламі незалежным творцам.Але, на яго думку, усё сведчыць пра неэфектыўнасць такой супрацы.