Самога ж экс-генерала памілавалі.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца працэс па справе былога кіраўніка гродзенскай міліцыі экс-генерала Генадзя Хацько, піша газета «Вечерний Гродно». Яго намеснік па гаспадарчай часці Сяргей Руднік абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі пры будаўніцтве яго ж, Хацько, катэджа. Як адзначае «ВГ», узнікае парадокс: генерал, які аддаваў загады, вызвалены ад крымінальнай адказнасці, а яго падначалены, які гэтыя загады выконваў, застаецца абвінавачаным.

У мінулым годзе рыначная цана дома генерала, збудаванага ў раёне «Паўднёвы», складала каля $200 тысяч. Хацько атрымаў прабачэнне асабіста ад Лукашэнкі, сплаціўшы ў бюджэт 30 мільёнаў беларускіх рублёў. Яму вярнулі арыштаваную маёмасць і нават захавалі генеральскую пенсію. Не кажучы пра тое, што ён не панёс ніякай адказнасці за фактычныя ўцёкі ад следства ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?